Навіны

Адказ Ярмошынай назіральніку: “Прапановы разгледзім у наступны раз”

Незалежны назіральнік з Жодзіна Аляксей Лапіцкі атрымаў адказ на свой электронны зварот у ЦВК, у якім, акрамя фіксацыі парушэнняў транспарэнтнасці працэдуры падліку галасоў, уносіў свае прапановы па ўдасканальванні метадычнага дапаможніка ЦВК адносна назірання за падлікам і самой працэдуры падліку галасоў.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, адказала на зварот звычайнай адпіскай, бо заявіла, што ў ходзе праверкі фактаў аб магчымых парушэннях пры падліку галасоў на выбарчым участку №9 у Жодзіна,  выяўлена: “парадак падліку галасоў на ўчастку праводзіўся ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам і прыведзеныя Вамі звесткі не знайшлі свайго падцверджання”.

Пры гэтым, як паведамляецца ў адказе ЦВК, апытваліся як старшыня камісіі А. Лобкіс, так і іншыя назіральнікі, якія прысутнічалі пры падліку.

А вось прапановы назіральніка наконт удасканальвання метадычнага дапаможніка для ўчастковых выбарчых камісій, па словах Л. Ярмошынай, будуць разгледжаныя пры распрацоўцы дапаможніка для наступнай выбарчай кампаніі.

Хаця, як мяркуе А. Лапіцкі, гэтыя дэкларатыўныя абяцанні  не надаюць шмат аптымізму адносна хуткага ўдасканальвання адпаведнай выбарчай практыкі ў Беларусі пры падліку галасоў у бок неабходнай транспарэнтнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паводле licviny.info  

https://elections2018.spring96.org/be/news/89307

01.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты