Навіны

Сяргей Верамеенка напісаў скаргу на дзеянні міліцыі

Гарадзенец Сяргей Верамеенка, вырашыў не пакідаць па-за ўвагай супрацьпраўныя дзеянні міліцыянтаў 18 лютага ў выбарчым участку на Альшанцы, адным з мікрараёнаў абласнога цэнтра. Заяву, а таксама відэазапіс ад яго, як даверанай асобы Яўгена Дудкіна, тады кандыдата ў дэпутаты, ён накіраваў у Кастрычніцкі РАУС Гародні.

Кажа Сяргей Верамеенка:

— Я падаў заяву ў Кастрычніцкі РАУС на тых двух маёраў, якія мяне выправадзілі супраць маёй волі, супраць закону, з выбарчага участка 18 лютага 2018 года падчас падліку галасоў. Я лічу, што іх дзеянні былі неправамернымі, неправамоцнымі антызаконнымі. Яны па-першае, не прадставіліся, не паведамілі мне,што я парушыў, які артыкул, якога закона, якога Кодэкса. І дзейнічалі яны наўпрост па загадзе старшыні камісіі, што даволі дзіўна. 

Асноўная прычына выдалення Сяргея Верамеенкі была быццам бы яго недазволеная відэафіксацыя падліку галасоў выбарчай камісіяй. Наадварот, на думку Сяргея Верамеенкі — гэта не толькі права, але і абавязак даверанай асобы: пільнаваць празрысты падлік галасоў.

— Калі я з’яўляюся даверанай асобай кандыдата, значыцца я чалавек, якому людзі даручылі назіраць увесь працэс: наколькі ён будзе адкрытым і празрыстым. Я гэтага сказаць не магу. Ён быў не проста закрыты, ён яшчэ і нахаба быў парушаны, бо сам падлік галасоў прыпыняўся. Старшыня камісіі ўжо пасля закрыцця ўчасткаў дапусціла яшчэ адну асобу і гэта аказалася давераная асоба аднаго з праўладных кандыдатаў, на жаль, я не ведаю ягонага прозвішча, але гэта чалавек мяне штурхаў, спрабаваў вырваць у мяне планшэт.

Як паведаміла службовая асоба ў Кастрычніцкім РАУСе, адказ на заяву, Сяргей Верамеенка зможа атрымаць цягам дзесяці дзён.

— Тут не будзе перамогі справядлівасці, — мяркуе Сяргей Верамеенка. Але, для яго неабходна, каб дакументальная фіксацыя была для будучага разбіральніцтва, калі дойдзе час дэмакратыі ў Беларусі.

 

01.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты