Навіны

Зянон Пазьняк падтрымлівае правядзенне святочнага канцэрта на Дзень Волі

Пры гэтым лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ кажа, што яго партыя асцярожна падыходзіць і да аднаго, і да другога бакоў спрэчкі вакол святкавання стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама ў эфіры нашага радыё палітык катэгарычна выказаўся пра тых, хто плануе арганізаваць шэсце на 25 сакавіка:

— З аднаго боку я бачу, што тут так сказаць Масква ўсяго баіцца і сваю агентуру падштурхоўвае, каб тут рабілі б шэсці і ўсіх разбілі, разагналі. А з другога боку, тут ёсць ужо свае інтарэсы. Паколькі яны прынялі пазіцыю гарвыканкама аб свяце-канцэрце, гэта такая пазіцыя, якая сыходзіць са здаровага сэнсу. І калі гэта сапраўды будзе ім забяспечана, дык нармальна, і хай так і будзе. Бо ў прынцыпе, гэта і ёсць свята і трэба, каб людзі ведалі, што гэта такое, што гэта вялікая падзея, якой трэба радавацца і святкаваць.

Прыгадаем, што ў шэрагах аргкамітэту па святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР адбыўся разлад. Адныя, сярод якіх Мікалай Статкевіч, лічаць неабходным правесці шэсце вуліцамі Менску, аднак улады не далі на гэта дазволу. Іншыя, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, падтрымліваюць прапанову арганізацыі святочнага канцэрту ў цэнтры горада. Адпаведная заяўка накіравана ўладам Менску, паводле неафіцыйнай пакуль інфармацыі, улады не супраць гэтага мерапрыемства.

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zyanon-paznyak-padtrymlivae-pravyadze/

02.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты