Навіны

Гародня: Новая кніга да 100-годдзя БНР

Гараденская друкарня “Юрсапрынт” да 100-годдзя БНР выдала ўнікальнае выданне. Кніга мае назву “Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі”, і яе аўтарамі з’яўляюцца Захар Шыбека, Сяргей Харэўскі, Андрэй Чарнякевіч, Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін, Ірына Лаўроўская, Іна Соркіна, Валянціна Лебедзева, Юрась Бачышча. 

Пра выданне кажа галоўны рэдактар “Юрсапрынта” Аляксандр Рыжы:

– У кнізе разглядаюцца падзеі, асобы і адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР у Вільні, Менску, Гародні, Магілёве, Берасці, Гомелі. Вельмі цікавая кніга. Напрыклад, Слуцкі збройны чын, які да гэтага часу ляжыць пад сукном. Або цікавыя постаці, пра якія мы крыху забылі

Аляксандр Рыжы заўважае, што аматары гісторыі знойдуць у кнізе адказы на вялікую колькась пытанняў.

– Аўтары шукаюць адказы на шэраг актуальных пытанняў. Напрыклад, чаму Вільня не стала сталіцай БНР? З якімі будынкамі сённяшняй сталіцы Беларусі звязаны першыя дні абвяшчэння БНР? Што дае падставы называць Магілёў усходнім фарпостам БНР, а Гародню – яе другой сталіца? Якія асобы і адрасы звязаныя са змаганнем за беларускую незалежнасць у Берасці? Які ўнёсак Гомельшчыны ў беларускі рух 1917-1918 гадоў? Якія мясціны ў сучаснай Беларусі нагадваюць пра гераічнае змаганне за БНР слуцкіх паўстанцаў?

Першая прэзентацыя гэтага выдання ўжо адбылася ў Менску, і выдавец мяркуе, што сустрэча з аўтарамі гэтай кнігі будзе і ў іншых гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-novaya-kniga-da-100-goddzya-bnr/

02.03.2018

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты