Навіны

Улады дазволілі мітынг і канцэрт ля менскай оперы 25 сакавіка

2 сакавіка прадстаўнікі аргкамітэту святкавання 100-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі сустрэліся з прадстаўнікамі Менскага гарвыканкаму.

Гарадскія ўлады далі дазвол на канцэрт і мітынг ля Опернага тэатру 25 сакавіка, паведаміў нашаму радыё лідар руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч: 

– Запрашэнне прыйшло раніцай. І мы былі на афіцыйнай сустрэчы, дзе атрымалі рашэнне пра дазвол у правядзенні мерапрыемства. Трэба сказаць, што Менгарвыканкам спрацаваў даволі аператыўна. Усе дамоўленасці, якія прагаворваліся падчас папярэдніх сустрэчаў, былі выкананыя. Ёсць дазвол на мітынг і святочны канцэрт на пляцоўцы ля Опернага тэ

Я ацэньваю гэта як станоўчае рашэнне, якое азначае, што свята на 25 сакавіка павінна адбыцца.

РР: Хто будзе арганізоўваць канцэрт?  Бо ў Беларусі яшчэ існуюць спісы забароненых артыстаў.  

Юрась Губарэвіч: Ніякай забароны на ўдзел музыкаў у гэтым канцэрце быць не павінна. Бо арганізатарамі  з’яўляюцца тыя пяць афіцыйна зарэгістраваных структураў, якія падалі заяўку. Яны ўжо думаюць пра тое, хто будзе выступаць, паслядоўнасць выступаў і так далей. Адзінае, што было абумоўлена ў рашэнні, што тэматыка мерапрыемства павінна адпавядаць заяўцы. І ў нас ёсць абсалютнае паразуменне, як гэта павінна адбывацца.

Тое, што адбылося, можна расцаніць як станоўчы крок з боку афіцыйных уладаў у бок той часткі грамадства, якая ганарыцца сваёй гісторыяй, памятае пра шматгадовую беларускую дзяржаўнасць. Гэты крок быў зроблены, і мы мусілі яго вітаць. Спадзяюся, што будуць і наступныя крокі ў плане вяртання да сапраўдных вытокаў беларускай дзяржаўнасці, да развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры і мовы

РР: 25 сакавіка будзе свята. І гэта не будзе пратэст.

Юрась Губарэвіч: Так, гэта будзе свята. І гэта кансэнсуснае рашэнне ўсяго аргкамітэта.

Пачатак мітынга-канцэрта а 14-й гадзіне, збор ля Опернага тэатру — а 13-й. Завяршэнне плануецца а 19-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе пад лозунгам «Свята незалежнасці».

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/alaksej.janukevich

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ulady-dazvolili-mityng-i-kantsert-lya-me/

02.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты