Навіны

На святкаванне 100-годдзя БHР сабраная палова неабходных сродкаў

На святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі на гэты час сабрана на інтэрнэт-платформе talaka.org  17.587 рублёў, 50% працэнтаў ад запланаванай арганізатарамі сумы.

Паведамляецца, што сабраныя сродкі пойдуць на медыйную кампанію, выпуск прома-прадукцыі і яе бясплатны распаўсюд, працу тэматычных сайтаў, арганізацыю вялікага канцэрта, на дапамогу ў арганізацыі тэматычных выставаў ды іншых мерапрыемстваў у межах святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР.

Як паведамлялася, Менгарвыканкам дазволіў правядзенне 25 сакавіка каля опернага тэатра ў Менску мітынгу і канцэрта з нагоды юбілею.

Заяўку на правядзенне акцыі падавалі Аб`яднаная грамадзянская партыя, аб`яднанне „БНФ Адраджэньне”, рух „За Свабоду”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і асветніцкая ўстанова „Амарока”.

Нагадаем, заяўка на святкаванне 100-годдзя БНР, санкцыянаваная ўладамі, была паўторнай. Першую заяўку падалі ў гарвыканкам 25 студзеня прадстаўнікі 13 партый і арганізацый. Яны прасілі дазволіць правядзенне дэманстрацыі, мітынгу і канцэрта ў цэнтры горада. Сталічныя ўлады забаранілі святкаванне ў такім фармаце.

Другая заяўка была пададзеная 28 лютага. У той жа дзень фармат акцыі абмяркоўваўся на сустрэчы заяўнікаў з чыноўнікамі гарвыканкама.

Мікалай Статкевіч прапаноўвае 5 сакавіка сабрацца прадстаўнікам арганізацый, якія падавалі першую заяўку, і абмеркаваць, як выйсці з сітуацыі, якая склалася.

Як паведаміў БелаПАН Янукевіч, прадстаўнікі арганізацый, чыю заяўку санкцыянаваў гарвыканкам, будуць кантактаваць з іншымі членамі аргкамітэта па правядзенні акцыі. „Калі будзе жаданне канструктыўна абмяркоўваць далейшую працу, мы возьмем у панядзелак удзел у пасяджэнні аргкамітэта”, — сказаў палітык.

belapan.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/na-svyatkavanne-100-goddzya-bhr-sabranaya-pa/

04.03.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты