Навіны

Паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК не задаволіла скаргу Алеся Дзергачова.

02.03.18 з 15 – 15:30 адбылося паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК. Прысутнічалі 11 членаў ТВК, назіральнікі ад БРСМ, Фонду міра, а таксама назіральнік ад БХК Раман Юргель, які і падзяліўся гэтай інфармацыяй з "Гарадзенскай вясной". Паседжанне адбывалася па скарзе Алеся Дзергачова, кандыдата ў дэпутаты па Будаўнічай ВА №15 у Смаргонскі райсавет.

Алесь Дзергачоў абскардзіў рашэнне Смаргонскай РВК ад 22.02.18 па сваей нязгодзе з вынікамі выбараў у Смаргонскі райсавет. Па прычынах завышанай яўкі выбаршчыкаў, прыняўшых удзел у галасаванні, непразрыстасці падліку бюлетэняў на ўчастках для галасавання, што не адпавядае ВК РБ. Змест бюлетэняў не паказваўся візуальна назіральнікам на ўчастках. Асобнага падліку УВК не праводзілі. У скарзе ён патрабуе ад Гродзенскай абласной ТВК правесці праверку, адмяніць рашэнне Смаргонскай ТВК, прызнаць выбары несапраўднымі, зрабіць пералік галасоў па сваей акрузе. Розніца з канкурэнтам ад улады была ўсяго ў 39 галасоў. На адным з двух участкаў Алесь Дзергачоў сам асабіста і галасаваў, і назіраў.

26.02.18 Гродзенская абласная ТВК атрымала скаргу Алеся Дзергачова. Тэрмін разгляду скаргі Уладзімірам Хлябічам, старшынём ТВК, быў падоўжаны да 10 дзен, з запатрабаваннем усіх дакументаў, пратаколаў з Смаргонскай РВК і УВК.  

Уладзімір Хлябіч, старшыня ТВК, паведаміў, што А. Дзергачова запрашалі на паседжанне 01.03.18, але ен не з’явіўся на разгляд сваей скаргі -02.03.18. І старшыня падкрэсліў, што на ўчастках для галасавання таксама знаходзіліся грамадзяне і назіральнікі, ад якіх, ніякіх скаргаў, заяваў аб парушэннях на працягу 6 дзён выбараў нікуды не паступала. Не паступала таксама і ніякіх заяў, асабістых меркаванняў ад членаў дзвюх УВК, а пратаколы падліку галасоў усімі былі падпісаныя, (у УВК№5 – аж 11 членамі, а УВК№10-16 членамі). Што сведчыць пра тое, што ніякіх фальсіфікацый, парушэнняў ВК РБ, на дадзеных выбарчых участках не было, а довады А. Дзергачова – усе надуманыя, суб’ектыўныя, усе факты - не падцверджаныя нікім дакументальна. Яшчэ раз падкрэсліўшы, што ніхто скаргаў не пісаў, што не было падставаў для пераліку галасоў, што ВК РБ не прадугледжаны візуальны паказ бюлетэняў назіральнікам і членам УВК. Згодна з ч.8 арт.89 ВК РБ падлік галасоў адбываецца толькі пры выяўленні памылак у пратаколах. Пры гэтым памылкі не выяўленыя, не ўстаноўленыя. Пры праверцы пратаколаў з дзвюх УВК, парушэнняў не ўстаноўлена, а падлік галасоў на участку №10 не паўплываў на вынікі.

ТВК прагаласавала аднагалосна за рашэнне: у задавальненні скаргі Алеся Дергачова аб правядзенні паўторнага пераліку галасоў – адмовіць.  Адказ выдаць на рускай мове, у сувязі з тым, што усё справаводства ў Гродзенскай абласной ТВК на працягу трох месяцаў, праводзілася на рускай мове.

На заўвагу Рамана Юргеля, каб дадзенае  рашэнне, змесцілі таксама на сайт Гродзенскага аблвыканкаму ў рубрыку ВЫБАРЫ-2018 Уладзімір Хлябіч адказаў, што з 01.03.18 сайт не працуе. Хаця да паседжанняў 15:00 - 02.03.18 – сайт яшчэ існаваў з усёй інфармацыяй па адбыўшыхся выбарах.    

02.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты