Навіны

Гарадзенская абласная ТВК не задаволіла скаргу Алеся Дзергачова

2 сакавіка адбылося паседжанне Гродзенскай абласной ТВК, на якім разглядалася скарга кандыдата ад дэмакратычнага руху Алеся Дзергачова. На паседжанні  прысутнічалі 11 членаў ТВК, назіральнікі ад БРСМ, Фонду міра, а таксама назіральнік ад БХК Раман Юргель.

Алесь Дзергачоў балатаваўся ў дэпутаты па Будаўнічай акрузе ў Смаргонскі райсавет, аднак абраны ім не быў. Дзергачоў вырашыў абскардзіць рашэнне Смаргонскай РВК адносна вынікаў выбараў у Смаргонскі райсавет. Былы кандыдат лічыць, што на ўчастках для галасавання завышалася яўка выбаршчыкаў і праходзіў непразрысты падлік галасоў, калі змест бюлетэняў не паказваўся назіральнікам, а асобны падлік галасоў па кожным бюлетэні на праводзіўся. І таму выбары павінны быць прызнаныя несапраўднымі.

У сваёй скарзе ён патрабаваў Гродзенскую абласную ТВК правесці праверку, адмяніць рашэнне Смаргонскай РВК, прызнаць выбары несапраўднымі і зрабіць пералік галасоў па акрузе.

Напярэдадні паседжання старшыня абласной ТВК Уладзімір Хлябіч паведаміў Дзергачова, што той запрошаны на мерапрыемства 2 сакавіка, але былы кандыдат не прыехаў на разгляд сваей скаргі.

Падчас абмеркавання сітуацыі старшыня Хлябіч падкрэсліў, што на ўчастках для галасавання таксама знаходзіліся грамадзяне і назіральнікі, ад якіх ніякіх скаргаў, заяў аб парушэннях на працягу шасці дзен выбараў не паступала. Не паступала таксама і ніякіх заяў, асабістых меркаванняў ад членаў двух УВК, а пратаколы падліку галасоў усімі былі падпісаныя. Па меркаванні Хлябіча, гэта сведчыць аб тым, што ніякіх фальсіфікацый, парушэнняў Выбарчага кодэксу на выбарчых участках не было, а довады Дзергачова – надуманыя, суб’ектыўныя, а факты не пацверджаныя дакументальна.  Старшыня ТВК рэзюмаваў, што не было падставаў для пераліку галасоў і што ВК РБ не прадугледжвае паказ бюлетэняў назіральнікам.

ТВК прагаласавла адзінагалосна за тое, каб адмовіць у задавальненні скаргі Алеся Дергачова. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

https://elections2018.spring96.org/be/news/89341

06.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты