Навіны

Як гэта было. Гарадзенскія выбары 2018 года. Вялікі фотарэпартаж (42 фота)

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 28 склікання ўжо за намі. Гарадзенскія гарадскі і абласны Савет сфармаваныя. Традыцыйна ніводзін кандыдат ад дэмакратычных сіл у дэпутаты не прайшоў, народ, як кажуць “кляне гэтую уладу на чым свет стаіць", але чамусці ўпарта галасуе за праўладных вылучэнцаў. Такія вынікі нам агучваюць з экранаў дзяржаўных тэлеканалаў апошнія 23 гады і мы да гэтага прызвычаіліся.

Знікла ўсялякая цікавасць і вера да выбарчых кампаній ў нашай краіне, як з боку выбаршчыкаў, так і з боку самых удзельнікаў палітычнай барацьбы. Таму і агтітаваць асабліва ня трэба - вынік ужо заранёў вядомы. Выключэннем з агульнапрынятай гульні ў Гародні сталі пікеты кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычнай апазіцыі.

Як гэта было сёлета. Прапануем вашай увазе форэпартаж.

06.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты