Навіны

Гарадзенскія Казюкі 2018 (шмат фота)

Непрызнаваны ўладамі Саюз Палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс разам з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні 4-га сакавіка зладзіў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Казюкі.” Больш за 30 майстроў з усёй Беларусі прывезлі свае вырабы ў старажытную Гародню. Традыцыйна кірмаш у найноўшай гісторыі нашага горада адбываецца ужо 17-ы раз і праводзіцца ў гонар Святога Казіміра, які жыў і памёр у нашым горадзе 4 сакавіка 1484 году.

У невялікім  памяшканні, як на такое свята, не хапіла месца усім жадаючым і падворкі з традыцыйнай гарадзенскай і віленскай кухняй былі арганізаваныя на вулічнай пляцоўцы. Арганізатары стварылі цудоўнаю атмасферу кірмаша даўных часоў. Вырабы з саломкі, ільну, гліны, мастацкае кавальства і шмат чаго іншага можна было убачыць і набыць непасрэдна ў народных майстроў. 

Адметнасцю свята, якое прыпадае на час Вялікага Поста, з’ўяляюцца пісанкі і традыцыйныя гарадзенскія і віленскія вербы. Правядзенне свята “Казюкі” мае доўгую традыцыю, якая сягае ў часы даўняй Рэчы Паспалттай. Нарадзілася яно у Вільні – месцы, дзе пахаваны Святы Казімір і натуральна, што яно прыйшло у Гародню, як адзін з улюбёных гарадоў Святога. У сенняшні час Казюкі адзначаюцца ў трох краінах: Беларусі, Польшчы і Літве.

 

06.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты