Навіны

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама выказаўся пра слонімскую апазіцыю

У Слоніме адбылася першая арганізацыйная сесія Слонімскага раённага савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На ёй новым старшынём райсавета быў абраны былы старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі. А на пасаду старшыні Слонімскага райвыканкама Аляксандр Лукашэнка даў згоду прызначыць Генадзя Хоміча, які да гэтага працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама. У Слоніме яго прадставіў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Падчас выступлення старшыня аблвыканкама нагадаў, што мясцовым дэпутатам трэба працаваць з людзьмі, вырашаць іх надзённыя пытанні. “Кажуць, што ў Слоніме ёсць апазіцыя, ну і што, што ёсць, з ёй таксама трэба працаваць, там таксама ёсць разважлівыя і разумныя людзі, і іх трэба правільна ўспрымаць, прыслухоўвацца, і разам з імі працаваць над вырашэннем розных праблем, бо праблемы ёсць і будуць”, – адзначыў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/starshynya-garadzenskaga-ablvykankama/

08.03.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты