Навіны

Мультфільмы раскажуць пра гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў

Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі 12 сакавіка прэзентуюць знатакам і аматарам мультыплікацыі цыкл анімацыйных фільмаў „Аповесць мінулых гадоў” пра гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў.

мультыплікатары працавалі не адзін год. Вынікам сталі мікрасюжэты аб гербах 36 гарадоў Беларусі: Менска, Гародні, Берасця, Магілёва, Гомеля, Віцебска, Полацка, Наваградка, Шклова, Мазыра, Карэліч, Браслава, Заслаўя, Горак, Турава, Астраўца, Косава, Быхава, Слуцка, Ліды, Пінска, Гарадка, Бабруйска, Рагачова і іншых. Асобны мультфільм створаны пра герб і сцяг Беларусі.

Аўтар ідэі і кіраўнік праекта – Ігар Волчак. У сюжэтах у займальнай форме тлумачыцца значэнне знакаў на гербах, прыводзяцца кароткія звесткі пра гісторыю гарадоў. Цыкл знаёміць гледачоў з гісторыяй Беларусі ў цэлым і яе рэгіёнаў у прыватнасці. У прэзентацыі прымуць удзел беларускія аніматары, стваральнікі цыкла „Аповесць мінулых гадоў”, прадстаўнікі НББ і кінастудыі. Прэзентацыя пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

belta.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/multfilmy-raskazhuts-pra-gistoryyu-u/

08.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты