Навіны

У Гародні – прэзентацыя кнігі „Шляхамі БНР”

Кнігу пра гістарычныя месцы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Аўтарамі выдання „Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі” з’яўляюцца вядомыя гісторыкі з розных гарадоў Беларусі і замежжа.

Кнігу прадставіла гісторык Іна Соркіна, якая назвала яе ўнікальным выданнем:

– Упершыню пад адной вокладкай сабраныя асноўныя адрасы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай. Па ўсіх абласных цэнтрах і натуральна па сталіцы, а таксама па слуцка-капыльскім рэгіёне, мясцінах, якія звязаныя са Слуцкім збройным чынам.

Па словах гісторыка Андрэя Чарнякевіча, кніга будзе цікавая гарадзенскімі адметнасцямі:

– Гаворка ідзе пра тыя адрасы, якія звязаны з урадам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны збольшага вядомыя – гэта тыя будынкі, тыя мясціны, дзе збіраліся прадстаўнікі ўраду БНР.

Кніга, на думку аўтараў, будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.

davdavdavsdrdavdavmdehdr

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-prezentatsyya-knigi-shlyakhami/

10.03.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты