Навіны

Уладзімір Мацкевіч выступіць у Цэнтры гарадскога жыцця. Запрашаем быць!

Сябры!

У аўторак, 13 сакавіка, у нас @uCentry гарадскога жыцця выступіць Уладзімір Мацкевіч, вядомы філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта.

Тэма, якую ён прадставіць нам: "Сучасная адукацыя: радыкальныя змены." Дзе ж Беларусь знаходзіць сябе ў працэсах радыкальных адукацыйных зменаў? Як вызначацца ў гэтых складаных абставінах? Якія пытанні і праблемы актуальныя ў беларускім кантэксце? На што арыентавацца кожнаму і супольна? 

Пачатак а 19.00, уваход вольны. Гродна, вул. Савецкая 3-5 (заходзіць праз арку)

 

13.03.2018

праваабарончыя сайты