Навіны

Тры простыя крокі - і ты ў камандзе назіральнікаў. Далучайся!

Гэтай вясной зноў плануецца шмат розных акцый. Напрыклад, 24 сакавіка КХП-БНФ правядуць мерапрыемства пад кінатэатрам "Кіеў". 25 сакавіка ў Мінску адбудзецца святкаванне 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Традыцыйна гэта свята называецца “Дзень волі”. У гэтым годзе гарадскія ўлады дазволілі правядзе мітынгу і канцэрту каля Опернага тэатру.

Назіральнікі кампаніі “ControlBY” будуць глядзець, як адбываецца святкаванне “Дня волі” і заклікаюць далучыцца да іх.

Акрамя таго, 26 красавіка традыцыйна плануецца правядзення шэсця і мітынгу “Чарнобыльскі шлях”, прымеркаваных да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І там таксама патрабуецца актыўны ўдзел назіральнікаў, іх ацэнка і аналіз.

Каб далучыцца да каманды па назіранню, неабходна зрабіць тры простыя крокі:

  1. Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе, прайсці яго першую і трэцюю часткі (дэдлайн – 19 сакавіка).
  2. Напісаць па выніках прагляду на мэйл help@spring96.org.
  3. Прыйсці на семінар-інструктаж, дзе юрыст “Вясны” распавядзе, як паводзіць сябе падчас назірання за масавым мерапрыемствам.

naziralniki

Чаму твой удзел – гэта важна?

Назіранне за масавым мерапрыемствам – адна з формаў грамадскага кантролю, калі назіральнікі ажыццяўляюць незалежнае і аб’ектыўнае назіранне, фіксуюць дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў органу аховы правапарадку, выступаюць, як стрымліваючы фактар і сіла, якая кантралюе паводзіны ўсіх прысутных на сходзе.

Прыходзь да нас і дакраніся да праваабароны! Будзь актыўнымі!

naziralniki

http://spring96.org/be/news/89335

13.03.2018

праваабарончыя сайты