Навіны

КХП-БНФ зладзіла канферэнцыю да 100-годдзя БНР

Кансерватыўна Хрысціянская Партыя-БНФ зладзіла ў Менску канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю БНР.

У навукова-папулярнай канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя беларускія гісторыкі. Гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі зачыталі вітальныя словы Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілвы і лідара КХП Зянона Пазняка.

Працягвае арганізатар, намеснік старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі:

– На падставе навуковых даследаванняў распавялі, як стваралася БНР, якое яна мела значэнне. Проста паказалі вельмі выразна і канкрэтна, што БНР была асновай, фундаментам утварэння незалежнай Беларускай Рэспублікі.

Таксама навукоўцы абмеркавалі ролю БНР у працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Працягвае доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў:

– Тады была першая спроба ўтварэння і пабудовы Беларускай нацыянальнай дзяржавы. А цяпер адбываецца рэалізацыя гэтай спробы. Але зараз ідзе яе развіццё і ўмацаванне. І многія ідэалы БНР зараз з’яўляюцца прыкладам і для грамадзянскай супольнасці, і для кіраўніцтва.

Больш за 200 чалавек наведалі навукова-папулярную канферэнцыю, прысвечаную стагоддзю БНР. Сярод выступоўцаў былі гісторыкі Алег Трусаў, Леанід Лыч, Алесь Краўцэвіч і іншыя. Урачыстая сустрэча завяршылася калектыўным выкананнем гімну Магутны Божа.

29258338_1476449989151156_4100136292279386112_o29258481_1476460289150126_8808846304823214080_o29258552_1476456359150519_7072951966959140864_o29313237_1476454132484075_757935494360203264_o29313771_1476450122484476_3046403153248387072_o29314076_1476452339150921_1522406580325187584_o29314458_1476460159150139_3600922592673792000_o29315113_1476462409149914_2207608328241020928_o29342600_1476457965817025_6631416641596948480_o29356030_1476459365816885_218645635304259584_o29356750_1476462522483236_4594137782783311872_o29357116_1476446852484803_4360624924910419968_o

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/kkhp-bnf-zladzila-kanferentsyyu-da-100-godd/

18.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты