Навіны

Гадавіна Плошчы-2006

Сёння – гадавіна Плошчы-2006. Пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў. Па афіцыйных дадзеных, з вялікім адрывам „перамог” Аляксандр Лукашэнка. 

На наступны дзень у цэнтры Менска паўстаў намётавы гарадок, які праіснаваў некалькі дзён. 

Напярэдадні пратэстнай акцыі тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка паведаміў, што апазіцыя рыхтуецца да «сілавой акцыі з выбухамі і падпаламі» і дзеянні тых, хто выйдзе на плошчу, будуць разглядацца як «тэрарызм». Агучана была і адказнасць – да 25-ці гадоў.

Пасля быў начны штурм і разгон дэманстрантаў 25-га сакавіка.


Апазіцыя і Захад вынікі выбараў не прызналі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/gadavina-ploshchy-2006/

19.03.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты