Навіны

„Свята Незалежнасці” ў Гародні

Гарадзенцы будуць адзначаць 100-годдзе БНР тры дні — з 23-га па 25-га сакавіка.

Пра план гарадзенскіх мерапрыемстваў да гэтай юбілейнай даты распавядае сябра аргкамітэта, кіраўнік Партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў:

– У пятніцу а 18:30 адбудзецца літаратурная вечарына, прысвечаная стогадоваму юбілею БНР, яна пройдзе на вул. Будзёнага ў 100 кабінеце. Гэта адзін з пунктаў святочнай праграмы, якая запланавана ў Гародні. Нагадаю, у суботу 24-га пройдзе гарадзенская дыктоўка да 25-га сакавіка. У нядзелю ў Каложскім парку будзе вялікае „Свята Незалежнасці” – канцэрт з віншавальнымі выступамі для гарадзенцаў. Запрашаем прыняць удзел. 

Пра адметнасць першай імпрэзы, што адбудзецца 23-га сакавіка, распавядае кіраўнік Гарадзенскай абласной рады ТБМ Віктар Парфёненка:

– У плане святкавання мы ўключылі таксама ўганараванне папулярызатараў беларускай мовы і літаратуры. Узнагароджаны некаторыя людзі незаангажаваныя ў беларускі нацыянальны рух, але якія сталі актыўна ўжываць беларускую мову ў паўсядзённым жыцці і ў сваёй прафесіі. Ад імя Таварыства беларускай мовы ім будуць падараваныя падарункі. Плануем правесці конкурс на лепшы нацыянальны строй сярод удзельнікаў вечарыны.

Чакаецца, што на літаратурнай вечарыне 23-га сакавіка выступяць як прафесійныя гісторыкі, так і літаратары, якія прадставяць новы нумар часопіса Гарадзенскай філіі Саюза Беларускіх пісьменнікаў „Новы Замак”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/svyata-nezalezhnastsi-u-garodni/

23.03.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты