Навіны

Шыльда да 100-годдзя БНР у Гародні: яе лёс вырашыць Гой

Гарадзенскія актывісты сабралі больш за 200 подпісаў за шыльду, звязаную з ушанаваннем 100-годдзя БНР у Гародні.

Пра ініцыятыву з шыльдай распавядае грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч:

– 100 год з дня заснавання БНР – гэта вялікае свята для ўсёй Беларусі і для Гародні ў прыватнасці. Бо ў Гародні з 1919 года праходзілі паседжанні Рады БНР. Хацелася б гэта адзначыць. У Гародні некалькі будынкаў, у якіх праходзілі гэтыя паседжанні. Я папрасіў дапамагчы нашага гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча. І ён параіў будынак на Савецкй, 23, дзе быў гатэль Ромера.

Анатоль Мышкевіч упэўнены, што подпісы гарадзенцаў стануць значнай падтрымкай ва ўсталяванні гэтага памятнага знаку.

– Сабралі каля 200 подпісаў, але я думаю, што іх будзе больш. Я не думаю, што гарадскія ўлады будуць супраць. Наш гарадзенскі  Саюз мастакоў збіраецца падаць зварот, каб далі дазвол на ўсталяванне мемарыяльнай дошкі. А гэта пакажа, што не толькі вузкаму колу гісторыкаў і патрыётаў гэта цікава, а многім жыхарам Гародні. Тым больш, да нас зараз прыязджае шмат турыстаў.

Лёс шыльды мусіць вырашыцца 28 сакавіка, калі Анатоль Мышкевіч ідзе на прыём да Мечыслава Гоя, старшыні Гарадзенскага гарвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/shylda-da-100-goddzya-bnr-u-garodni-yae-lyos-v/

21.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты