Навіны

Міхась Скобла стаў госцем „Мовы Нанова” ў Гародні

Тэмай заняткаў “Мовы Нанова” ў Гародні былі словы, звязаныя са словаўтварэннем ад „свет”, „свабода”, „святы”.

Словы гэтыя вельмі гарманіруюць з надыходзічымі святамі беларусаў, а перадусім, сотымі ўгодкамі аднаўлення Беларускай дзяржаўнасці, абвяшчэннем БНР. Пра паходжанне слова „свята” апавяла курсантам вядоўца курсаў Інга Сакута:

– Той дзень, які адзначаецца царквой або грамадствам, традыцыйна ў гонар нейкага святога, або нейкай падзеі. Я, дарэчы, трошкі „выхоўвала” праваслаўных святароў і казала, што лепш паству сваю віншаваць і казаць: “Са святам!”, а не “С праздником!”. Таму што ў рускай мове якая этымалогія гэтага слова? Праздность. Нічога не рабіць. У нашай мове “свята” больш важнае, больш грувасткае.

Запрошаным госцем быў Міхась Скобла – вядомы літаратар, журналіст, які расказаў пра апошнія свае кніжкі. Сярод іх: „Высьпятак Скарыны”. Яна грае ролю фабулы, каб зразумець увесь шлях беларускай нацыянальнай ідэі. Гаворыць Міхась Скобла:

– Дык вось, Францішак Скарына 500 год таму назад якраз усім беларусам і даў такога вясьпятка, вобразна кажучы. І мы заявілі на ўвесь свет, што мы жывем, што мы на гэтай зямлі з’явіліся. І знікаць з яе не збіраемся.

Галоўную ўвагу Міхась Скобла прысвяціў кнізе-энцыклапедыі „Гісторыя Сапегаў”, якая была перакладзеная групай літаратараў з польскай мовы. Фактычна – гэта першае грунтоўнае выданне пра род Сапегаў, які выйшаў па-беларуску малым накладам. Гэтая кніга стала сваеасаблівым „помнікам” Сапегам, у якой змешчаны жыццяпісы васьмідзесяці шасьці найбольш вядомых прадстаўнікоў Сапегаўскага роду.

20180321_19091520180321_19113720180321_19114720180321_19182720180321_19183220180321_19220620180321_19323520180321_19373920180321_19394920180321_20041520180321_20171320180321_203557

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/mikhas-skobla-stau-gostsem-movy-nanova/

22.03.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты