Навіны

Леаніда Кулакова міліцыя адвезла ў пастарунак, Вольга Нікалайчык збірае торбу

Расцяжка з надпісам "Свабоду Хартыі'97". Фота з сацыяльных сетак.

Як паспеў паведаміць ПЦ "Вясна" сам актывіст Леанід Кулакоў, у каля 12 гадзін міліцыя ўварвалася да яго ў хату, пасля таго, як ён пад пагрозамі быў вымушаны адчыніць ім дзверы.

Капітан міліцыі Васіль Дзегцяроў паведаміў яму, што ён павінен праехаць з імі ў РУУС Першамайскага раёна, бо яшчэ 19 сакавіка адбыўся суд па адміністрацыйнай справе супраць яго. Цяпер Леаніда Кулакова ўзнікла рэзкая неабходнасць азнаёміць з рашэннем суда. 

Сувязь з актывістам перарвалася. 

Міліцыя грукае ў дзверы і вокны дома актывісткі Вольгі Нікалайчык. Жанчына збірае неабходныя рэчы, якія спатрэбяцца ён на сутках. Плануе адчыніць дзверы міліцыі. Верагодна яе затрымаюць.

Раней, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Мінска аб прызначэнні судовага паседжання па адміністрацыйнай справе.

Ён мяркуе, што пратакол па арт 23.34 КаАП мог быць складзены за ўдзел у акцыі салідарнасці з заблакаваным рэсурсам "Хартыя'97", калі некалькі чалавек вывесілі ля парка Чалюскінцаў расцяжку з надпісам "Свабоду Хартыі'97".  Суд прызначаны на 9-30 30 сакавіка.

У той жа час трэція суткі каля пад’езда Леаніда Кулакова ў аўтамабілі дзяжураць, перыядычна мяняючыся, супрацоўнікі міліцыі. Такое ж “паляванне” адбываецца каля дома журналісткі Вольгі Нікалайчык, якая фактычна заблакаваная па месцы жыхарства.

“Калі мяне будуць судзіць 30 сакавіка, то незразумела, навошта яны зараз учынілі на мяне паляванне”, - паведамляе праваабаронцам Кулакоў.

Нагадаем, 21 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. У гэты ж дзень яго адвезлі ў суд Першамайскага раёна, дзе асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за развешванне 13 сакавіка расцяжкі з надпісам "Свабоду Хартыі'97". 

http://spring96.org/be/news/89476

23.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты