Навіны

Гарадзенцы гатовыя адзначыць Дзень Волі

Гарадзенскі аргкамітэт па падрыхтоўцы святкавання 100-годдзя БНР гатовы адзначыць вялікае свята ў Каложскім парку Гародні. Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў:

– Варашана пытанне з абсталяваннем і арганізацыяй фуд-корт. Запрошаныя рамеснікі, якія будуць прадстаўлены на кірмашы. Вырашана пытанне з асвятленнем і фінансаваннем гэтай тэхнічнай часткі. Шляхі, якія мы выкарыстоўвалі для збору грошай, – гэта і «Талака», і складкі актывістаў, і прыватныя ахвяраванні. Сабраных грошай на сённяшні дзень хапае на арганізацыю свята, таму ўжо зараз можна казаць, што ўрачыстае святкаванне 100-годдзя аднаўлення незалежнасці нашай краіны, 100-годдзе абвяшчэння Устаўной Граматы БНР пройдзе на выдатным узроўні.

Збор сродкаў будзе яшчэ працягвацца. Як ён адбываецца – распавядае сябра аргкамітэта Мікола Салянік:

– У асноўным ахвяруюць людзі, якія маюць мала, якія самі жывуць надгаладзь. І на вялікі жаль, не ахвяруюць тыя людзі, якія маюць не па адным катэджы, якія маюць фірмы, фізічныя асобы, якія маюць дастаткова сродкаў не толькі для жыцця.

Апроч вялікага свята 25 сакавіка, гарадзенцы правядуць яшчэ 24 сакавіка дыктоўку, прысвечаную Дню Волі. Пасля дыктоўкі адбудзецца выступ музыкі Алеся Дзянісава. Пачатак дыктоўкі ў 18.00 на вул. Будзёнага, 48а.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота hrodna.life

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzentsy-gatovyya-adznachyts-dzen-v/

24.03.2018

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты