Навіны

Смаргонская сям'я інвалідаў любіць прэзідэнта, а улада іх – не

Інваліды 2-й групы Віктар Яцэвіч і Ксенія Яцэвіч жывуць у Смаргоні ў блакаваным жылым доме ўжо каля 10 гадоў. Іх жытло мае статус сацыяльнага.

Па жыцці гэта сям'я даволі бездапаможная.

Днямі іх наведалі супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ўручылі ліст аб праверцы стану печкі ў «домаўладанні». У ім маецца ўказанне на 5 недахопаў, якія прадпісваецца  ліквідаваць.
У гэтай жа паперцы прапаноўваецца дапамога інвалідам толькі ў рамонце печкі. Прычым, за іх кошт. Трэба таксама рабіць рамонт электраправодкі, але гэта паслуга, нават за плату, не прапаноўваецца.
Інвалідам таксама прадпісваецца прыбраць жытло. Але спецыфіка захворвання Ксеніі Яцэвіч і Віктара Яцэвіча (акрамя наяўнасці захворвання па інваліднасці нядаўна ён перанёс інфаркт), адсутнасць пры доме гаспадарчых пабудоў не дазваляюць ім самастойна выканаць такую работу. Ім патрэбна рэальная фізічная і псіхалагічная дапамога. Але, як паведаміў Віктар Яцэвіч, замест дапамогі яны з жонкай ад наведвальнікаў атрымалі пагрозу, што калі не ліквідуюць недахопы, то іх выселяць на вуліцу. І гэту пагрозу ён успрымае ўсур'ёз, хаця перакананы, што калі тут пражыў 10 гадоў, то без жытла пакінуць не маюць права.
Відавочна, гэта гаротная сям'я шануе прэзідэнта, бо на кухні вісіць ягоны партрэт, хаця і аплецены павуціннем і правадамі. Але дапамогі ад дзяржавы ва ўтрыманні жытла гэтыя інваліды, відавочна, не атрымліваюць.

24.03.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты