Навіны

Гарадзенская дыктоўка ў гонар стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі(вялікая фотагалерэя)

 У Гародні 24 сакавіка прайшла традыцыйная  беларуская дыктоўка прымеркаваная да стагоддзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.  Мерапрыемства  сабрала  больш за сотню чалавек.  Чытаў дыктоўку вядомы Гарадзенскі гісторык і літаратар, галоўны рэдактар літаратурнага альманаха “Новы Замак” Янка Трацяк.

Тэкстам  быў абраны ўрывак з рамана Генрыха Далідовіча “Свой дом” прысвечаны абвяшчэнню Трэцяй Устаўной Граматы БНР.

Адразу пасля  дыктоукі  перад  прысутнымі выступіў музыка Алесь Дзянісаў, які акустычна выканаў творы напісаныя на вершы белапрускіх паэтаў.

Трэба адзначыць, што гэта адзінацатая Гарадзенская дыктоўка , якая прайшла пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Рацыя.

25.03.2018

Відэа

праваабарончыя сайты