Навіны

Успомнім як гэта было. 100 год БНР у Гародні (абноўлены вялікі фотарэпартаж 50 здымкаў)

Гарадзенцы адзначылі стагодзе Беларускай Народнай Рэспублікі  шматлікімі мерапрыемствамі прысвечанымі гэтай лёсавызначальнай падзеі ў гісторыі беларускай нацыі. Гэта прэзентацыі новых кніг, лекцыі, урачыстыя вечарыны, літаратурныя сустрэчы, традыцыйная беларуская дыктоўка, святочны салют.

Але, безумоўна, цэнтральнай падзеяй стаў святочны мітынг- канцэрт  “Гародня Святкуе 100 год БНР,” які прайшоў у Каложскім парку. Выступы музыкаў, прамовы гісторыкаў і грамадскіх актывістаў, агульны спеў нацыянальных гімнаў і велізарная колькасць бел-чырвона-белых сцягоў.

Усё гэта стварала незабыўны святочны настрой, а ў дадатак да ўсяго арганізатары зарганізавалі кірмаш рамёстваў, пляцоўкі забаваў для дзетак і выязны гандаль, так што можна было падсілкавацца і выпіць кубачак гарачай кавы ці гарбаты. 

Цяжка вызначыць колькі людзей прыняло ўдзел у мерапрыемстве, якое доўжылась  больш за тры гадзіны, людзі прыходзілі і зыходзіліі , па розных меркаваннях называюць лічбу да тысячы чалавек. Так ці  іначэй у Гародні прайшло годнае мерапрыества на самым высокім роўні. Той хто быў ніколі яго не забудзе, а той хто не прыйшоў хай шкадуе.

Вялікі дзякуй арганізатарам, ахвярадаўцам і усім тым, хто спрычыніўся да гэтай годнай справы.

Прапаноўваем  наш фотарэпартаж з месца падзеі.

05.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты