Навіны

Іван Бедка: “За што мяне пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны?”

Слонімец Іван Бедка напісаў скаргу начальніку Слонімскага РАУС А.К.Трухану і в.а.пракурора Слонімскага раёна А.В.Бабарыку. У скарзе жыхар Слоніма пытаецца: “За што мяне раніцай у 10 гадзін затрымалі каля свайго дома на вуліцы Першай Сямігодкі і пратрымалі ў міліцыі тры гадзіны?” Спачатку паўтары гадзіны Івана Бедку пратрымаў у сваім кабінеце міліцыянер Ярашэвіч. Менавіта Ярашэвіч сказаў, што з Бедкам хутка будзе весці гутарку падпалкоўнік міліцыі Шчурскі. Але Шчурскі для гутаркі так і не з’явіўся. А праз дзве гадзіны дваццаць хвілін Івана Бедку адпусцілі. Пры гэтым ніхто не складаў пратаколаў допыту, і не было выстаўлена слонімцу ніякага абвінавачвання. Проста затрымалі, а потым проста адпусцілі. Вось так сёння ў нашай краіне могуць затрымаць без ніякай прычыны.

 

30.03.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты