Навіны

Кіроўца супраць адміністрацыі аўтобуснага парка

У Гарадзенскім Кастрычніцкім судзе адбыўся папярэдні разгляд справы сябра прафсаюза Радыё Электроннай Прамысловасці Дзмітрыя Юргеля супраць гарадзенскага прадпрыемства ААТ “Аўтобусны парк”. Справа  звязана з шматлікімі  парушэннямі  адміністрацыяй дадзенага прадпрыемства правоў працоўных.  Гэта пастаянныя перапрацоўкі, адсутнасць элементарных умоў для працы, невялікія заробкі, спіс можна пералічваць далей.

Сябра прафсаюза РЭП Анатоль Мышкевіч  які прадстаўляе інтарэсы  Дзмітрыя ў судзе кажа:

- “Сёння суддзя не далучыў да справы адказы на калектыўныя скаргі працоўнага калектыву аўтобуснага парка якія падаваліся напрыканцы мінулага года супраць адміністрацыі , спасылаючыся на тое, што яны не тычыцца канкрэтна асобы Дзмітрыя Юргеля. Трэба адзначыць, што гэтыя скаргі тычыліся усяго калектыву. Я лічу, што гэта важныя дакуманты, якія паказваюць рэальны стан рэчаў на прадпрыемстве. Але у нас  ёсць упэўненасць, што мы гэтую справу выйграем”.

Дзмітрый Юргель быў адным з кіроўцаў гродзенскага аўтапарка, яго звольнілі у сувязі са сканчэннем кантракта і ён патрабаваў звольніць яго па артыкуле №41 – парушэнне наймальнікам працоўнага заканадаўства і выплаты яму кампенсацыі – трох месяцавых акладаў. На папярэднім судовым паседжанні суддзя Аляксандр Сіцько заслухаў бакі і прызначыў судовае паседжанне на 11 красавіка.

30.03.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты