Навіны

Гарадзенскім броварам урэшце зацікавіліся інвестары

Будынкам былога Гарадзенскага бровара ўрэшце зацікавіліся інвестары

Год таму па рашэнні эканамічнага суда гістарычны будынак быў вернуты ў камунальную ўласнасць гораду, а літаральна праз некалькі месяцаў там адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта.

 

Але былым броварам на беразе Нёмана ўрэшце зацікавіліся інвестары. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, паведаміла «Звязда».

— „Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду заводу — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам”.

Нагадаем, што будынак быў некалі палацам і належаў роду Сапегаў і Агінскіх. У другой палове 19 стагоддзя аўстрыйскі купец заснаваў тут бровар. Традыцыі былі працягнуты і ў савецкі час, але завод не вытрымаў канкурэнцыі і 10 гадоў таму яго закрылі. Аб’ект некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён і толькі праз пяць гадоў яго прадалі. Але пэўных вынікаў гэта пакуль не прынесла. 

Беларускае Радыё Рацыя

фота Ладзіка Майніча

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/garadzenskim-brovaram-ureshtse-zatsika/

02.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты