Навіны

Да ўвагі журналістаў: прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу па выкананню Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў

Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў.

Мерапрыемства адбудзецца 5 красавіка з 11.00 да 13.00 у гатэлі "Гарні" па адрасе: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 11.

У межах прэзентацыі будзе разгледжана сітуацыя з катаваннямі і іншымі жорсткімі, бесчалавечнымі або зневажаючымі годнасць відамі абыходжання і пакарання ў Беларусі. Праваабаронцы раскажуць аб працэдуры разгляду справаздач ў камітэце ААН, пра асноўныя праблемы, якія ёсьць у пытаннях катаванняў у Беларусі, і спосабах іх вырашэння, якія яны рэкамендуюць для змены сітуацыі.

Спікерамі на мерапрыемстве выступяць:

  • Вікторыя Фёдарава, РГА "Прававая ініцыятыва"
  • Сяргей Усцінаў, ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў»
  • Павел Сапелка, Праваабарончы цэнтр "Вясна"
  • Сяргей Драздоўскі, ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
  • Раіса Міхайлоўская, ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»
  • Дзмітрый Чарных, РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"

Даклад праваабаронцаў, падрыхтаваны ініцыятывай «Праваабаронцы супраць катаванняў» ў супрацоўніцтве з РГА «Прававая ініцыятыва», ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр», РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", ППУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" і ПЦ "Вясна", будзе прадстаўлены ў Жэневе на 63-яй сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН як альтэрнатыўны дзяржаўнай справаздачы аб выкананні Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

Файлы

http://spring96.org/be/news/89554

02.04.2018

праваабарончыя сайты