Навіны

3 красавіка ўлады распавядуць, за што будуць плаціць дармаеды

1 красавіка дзяржава мусіла аб’явіць дармаедам, за якія паслугі яны будуць плаціць па стоадсоткавых тарыфах.

Паводле пукнта 7.3 Дэкрэта №1, да 1 красавіка 2018 года дзяржава мусіць:

—    зацвердзіць прыкладнае палажэнне аб камісіі.

Вызначыць: 

—    паслугі з вяртаннем затрат і ўмовы іх прадастаўлення,

—    парадак разліку і ўнясення аплаты за паслугі з вяртаннем аплаты,

—    унесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапановы па:

абмежаванні прадастаўлення працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, безнаяўных жыллёвых субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг і дзяржаўнай падтрымкі пры пабудове (рэканструкцыі) ці пакупцы жылых памяшканняў,

удасканаленні заканадаўства ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў,

аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанне ў іх.

Падрыхтаваць пералік антыдармаедскіх паслуг чыноўнікам даручыў Аляксандр Лукашэнка, калі ў студзені 2018 года падпісаў Дэкрэт №1 аб занятасці насельніцтва. Гэты дэкрэт змяніў скандальна вядомы Дэкрэт №3, які вымушаў непрацаўладкаваных грамадзян аддаваць дзяржаве 20 базавых у год. Але пратэсты “дармаедаў” зрабілі сваё: дэкрэт перагледзелі, плату адмянілі, вырашылі, што “дармаеды” будуць плаціць за паслугі 100%.

Але за якія менавіта паслугі, у панядзелак 2 красавіка было яшчэ невядома. 

„Нічога пра дармаедаў не ведаю. У мяне няма часу з вамі размаўляць”, — адказвае на пытанне журналістаў кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава у першы дзень вясенняй сесіі парламента.

„Еўрарадыё” паспрабавала ўдакладніць інфармацыю ў Міністэрстве ЖКГ, бо аплата за некаторыя камунальныя паслугі павінна абыходзіцца „гультаям” у капеечку.

„Не мы распрацоўваем гэты нарматыўна-прававы акт, — кажуць у прэс-службе міністэрства. — Таму не ў курсе, што там будзе”.

Прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вольга Шцін кажа, што пастанову чакаюць са дня на дзень, самі сочаць за сайтам pravo.by:

„Калі ўбачым пастанову, тады мы будзем гатовыя нешта каментаваць. Яна будзе апублікаваная на pravo.by, мы адсочваем сайт”.

А вось ад прэс-службы Савета Міністраў з другой спробы быў пачуты аптымістычны адказ:

„3 красавіка на сайце Саўміна выйдзе афіцыйная пастанова”, — адказвае прэс-сакратар Саўміна Уладзіслаў Сычэвіч.

Паводле „Еўрарадыё”

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/3-krasavika-ulady-raspavyaduts-za-shto-bu/

03.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты