Навіны

Гісторыя Беларусі ў паштовых марках ад Лявона Карповіча (фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адчынілася выстава пад назвай “Беларусь-гісторыя-народ у паштовых марках”. Укладальнікам з’яўляецца вядомы беларускі краязнаўца і філатэліст Лявон Карповіч. На выставе можна бачыць больш за 600 выяваў на 17 выставачных панелях, на якіх прадстаўлены найважнейшыя  падзеі айчыннай гісторыі,  а таксама прадстаўлена галерэя  выбітных асобаў, праславіўшых сябе у гісторыі Беларусі і далёка за яе межамі.

Як адзначыў кіраўнік Гарадзенскай філіі таварыства беларускіх філатэлістаў Андрэй Мялешка: “Адным з асноўных сімвалаў кожнай краіны з’яўляецца яе паштовая марка. На гэтай выставе паказана гісторыя Беларусі ў дзеях і асобах праславіўшых сябе і наш край на увесь свет. Такія філатэлістычныя выставы вельмі папулярныя  у  нашых бліжэйшых суседзяў – у Літве і Польшчы. Хацелася б, каб у нас іх было значна больш і праходзілі яны часцей”.

У сваю чаргу прадстаўляючы свой збор перад прысутнымі Лявон Карповіч зазначыў: “Калі казаць пра беларускую філатэлію, то яна пачалася 100 год таму з абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Да гэтага беларускай пошты не існавала. Пасля мы добра ведаем, што адбывалася ў нашай гісторыі, хто і як навязваў нам свае прыярытэты. Таму збіраць калекцыю было вельмі цяжка. Вялікую колькасць матэр’ялу я браў у суседніх краінах – Польшчы, Літве, Украіне. Мы мелі агульныя дзяржавы – ВКЛ і Рэч Паспалітую, адпаведна шануем тых самых герояў  і тыя самыя падзеі. Прыходзілася  самому вырабляць капэрты з выявамі тых ці іншых гістарычных падзей і высылаць іх самому ж сабе праз пошту. Таму што, на жаль, Белпошта вельмі часта ігнаруе важныя гістарычныя даты, па прычыне таго, што яны не укладаюцца ў ідэалогію сучаснай беларускай дзяржавы. Так атрымалася і з 100-годзем БНР. Белпошта не выпусціла аніводнай маркі, капэрты, або паштоўкі прысвечанай гэтай лёсавызначальнай падзеі у гісторыі беларускага народа”.

Выстава з’яўляецца часткай святкавання 100ых угодкаў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе можна наведаць з 3 па 9 красавіка.

09.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты