Навіны

Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі?

Акцыя 2 красавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна г. Мінска аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыка на 15 базавых велічыняў (367,75 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.

Суды над затрыманымі Вячаславым Касінеравым і Пятром Маркелавым адбыліся ў судзе Маскоўскага раёна 4 красавіка. Ноч яны правялі ў ізалятары.

Справы разглядаюць суддзі Таццяна Мотыль і Віктар Козак. Былі аб'яўлены перапынкі для азнакамлення са справай Пятром Маркелавым, і прыбыццём адваката Вячаслава Касінерава. 

Праваабаронцам стала вядома, што суд аштрафаваў актывістаў Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава на 25 базавых велічыняў кожнага (па 612,5 рублёў).

Такім чынам, агульная сума штрафаў за некалькі хвілінаў правядзенння мірнага сходу на Плошчы Незалежнасці складае 65 базавых велічыняў, альбо 660 еўра.

2 красавіка на плошчы Незалежнасці адбыўся пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў. Актывісты прымеркавалі пікет да пачатку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў і накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасць рэформы артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.

Пікет працягваўся некалькі хвілінаў, на працягу якіх актывісты зрабілі фотаздымак з картачкамі "Дэкрыміналізацыя 328" насупраць Дома ўрада, і разышліся. Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў, усе затрыманні адбыліся на наступны дзень 3 красавіка.

http://spring96.org/be/news/89594

04.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты