Навіны

Запрашаем на Крэш-курс Рэфарматара ў Гродне

Сябры, інфармуем і запрашаем Вас на “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь”, адкрытую размову якія рэформы патрэбныя Беларусі, як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць. 

Крэш-курс мы робім разам з Цэнтрам новых ідэй, арганізацыяй, якая аб'ядноўвае маладых беларускіх даследчыкаў, выпускнікоў сусветнавядомых навучальных установаў, прагназістаў і практыкаў.

Галоўнымі выступоўцамі будуць эканаміст і віцэ-прэзідэнт CASE Belarus Алесь Аляхновіч ды палітолаг і заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

Крэш-курс пачнецца ў пятніцу 6 красавіка а 18.30 у нас @uCentry Гродна, вул. Савецкая, 3, будзе доўжыцца гадзіну.

Уваход вольны

05.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты