Навіны

У Гародні дыскутавалі пра рэформы

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшла лекцыя і дыскусія на тэму рэформаў у Беларусі. Заснавальнік „Цэнтра новых ідэй” Рыгор Астапеня і віцэ-прэзідэнт Case Belarus Алесь Аляхновіч пазнаёмілі гарадзенцаў з тым, што можа даць Беларусі шлях рэформаў.

Кажа пра сваю сустрэчу з гарадзенцамі Рыгор Астапеня:

– Гэта наша трэцяя лекцыя за тры дні. Спачатку мы былі ў Баранавічах, пасля мы былі ў Берасці. І вось мы прыехалі ў Гародню. І тэма гэтай лекцыі здаецца ляжыць на паверхні. Гэта гаворка пра рэформы. Таму што ў Беларусі гэтая тэма ўжо не адно дзесяцігоддзе балючая. І ў апошнія гады яна стала больш важнай, калі пачалася рэцэсія ў эканоміцы. Тады ўсё больш людзей, нават унутры ўлады, пачалі казаць пра неабходнасць рэформы. Сыходзячы з таго, што ёсць такое запатрабаванне, мы вырашылі зладзіць такія лекцыі. І пабачылі, што ва ўсіх гарадах збіралася каля 30 чалавек.

Закраналіся як палітычныя, так і эканамічныя чыннікі рэфармавання краіны. На думку эканаміста Алеся Аляхновіча, адсутнасць рэфармавання не прывядзе да фатальных наступстваў, але Беларусь будзе ўсё больш адставаць у сваім развіцці, губляючы ровень жыцця, незалежнасць і колькасць насельніцтва.

– Калі не будзем праводзіць гэтыя рэформы, то кошт ад таго, што мы адкладваем гэтыя рэфрмы, усё роўна паўстае, і ён большы, чым кошт правядзення рэформаў. Тое, што мы 27 гадоў адцягвалі гэтыя рэфрмы, а ў выніку сёння і грамадства, і ўлады, і эканамісты – усе кажуць, што ўжо пара, ужо трэба гэта рабіць, паказвае, што мы проста адкладалі гэта. У выніку прыйшлі да таго, што ўсё адно зробім, што ў свой час зрабілі Польшча, Чэхія.

Дыскутантаў зацікавіла стаўленне выступоўцаў да рэфармавання палітыкі і эканомікі Беларусі праз прызму замены старой наменклатуры, ці інакш эліты – на новую. Прадстаўнікі „Цэнтра новых ідэяў” да будучай люстрацыі чынавенства ставяцца скептычна.

20180406_18370620180406_18393820180406_18400620180406_18424020180406_18440420180406_18443620180406_18460220180406_19051320180406_19354920180406_19395920180406_19415620180406_194202

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-dyskutavali-pra-reformy/

07.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты