Навіны

Дзень памяці Ларысы Геніюш

Выбітная паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш пакінула гэты свет 35 гадоў таму. У менскай Арт-сядзібе гэтую дату адзначылі лекцыяй літаратара Міхася Скоблы.

– Напярэдадні свята Вялікадня мы сустракаемся ў Арт-сядзібе з такой, як мне здаецца, аптымістычнай нагоды. Здавалася б, дзень памяці Ларысы Геніюш, якая пайшла з жыцця 35 гадоў таму, 7 красавіка, але на нашай вечарыне не павінна быць месца ні смутку, ні жалобе. Яе творы жыццялюбныя, яны сцвярджаюць перамогу жыцця над смерцю.

На Арт-сядзібе праходзіць цыкл імпрэз, прысвечаных стагоддзю абвяшчэння БНР. Адной з іх і сталася лекцыя Міхася Скоблы, які асабіста ведаў Ларысу Геніюш.

2018-04-07_kauniarovicz_hieniusz12018-04-07_kauniarovicz_hieniusz22018-04-07_kauniarovicz_hieniusz32018-04-07_kauniarovicz_hieniusz42018-04-07_kauniarovicz_hieniusz62018-04-07_kauniarovicz_hieniusz7

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dzen-pamyatsi-larysy-geniyush/

07.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты