Навіны

Арменія пераходзіць з прэзідэнцкай на парламенцкую форму праўлення

9 красавіка чацвёрты па ліку прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян заступіць на пасаду. Аднак, паводле прынятага ў 2015 годзе рашэння аб зменах у Канстытуцыі, ягоныя паўнамоцтвы будуць істотна зменшаныя — ад сённяшняга дня краіна пераходзіць да парламенцкай формы праўлення.

Як паведамляюць армянскія СМІ, на рэферэндуме было прынятае рашэнне, што ад 2018 году пасада прэзідэнта ў краіне становіцца фармальнай, а рэальным кіраўніком будзе прэм’ер-міністр. Яго выбары прызначаныя на 17 красавіка.

9 красавіка ў адстаўку пойдзе ўвесь урад. Як толькі стане вядомае прозвішча прэм’ер-міністра, ён прадставіць прэзідэнту кандыдатуры на месцы сваіх намеснікаў і міністраў. У наступныя два тыдні павінны быць сфармаваныя 2/3 новага ўраду.

Новага прэзідэнта Армэна Саркісяна ўпершыню ў гісторыі Арменіі выбралі не агульнанацыянальным галасаваннем, а рашэннем дэпутатаў. Ягоная Рэспубліканская партыя мае большасць у парламенце, а таксама мае права вылучэння на выбарах прэм’ер-міністра.

svaboda.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/armeniya-9-krasavika-perakhodzits-z-prez/

09.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты