Навіны

Лідзяне ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

Сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый і звычайныя прадстаўнікі грамадскай супольнасці Лідчыны ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш. Актывісты сабраліся каля не так даўно ўсталяванага памятнага каменя да 100-годдзя БНР непадалёк ад Ліды. Імпрэза адбывалася на свежым паветры. Прысутныя зачыталі вершы Ларысы Антонаўны і спявалі песні на словы паэткі. Тым больш сімвалічна было абрана месца для сустрэчы, бо сама Ларыса Геніюш была ў складзе Рады БНР.

Кажа намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік:

– У Лідзе шануецца імя Ларысы Геніюш – ў бібліятэцы ўсталяваны бюст Ларысы Геніюш, тут папулярныя яе песні, на тэбээмаўскім банэры верш Ларысы Геніюш. Мы сабраліся каля каменя 100-годдзя БНР. Тут было цалкам слушна сабрацца, паколькі Ларыса Геніюш была прызначана сакратаром Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. За гэта яна цярпела ў Гулагу.

У гэтым годзе споўнілася 35 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш. І Ліда зараз – адзіны горад у Беларусі, дзе бюст паэткі ўсталяваны ў дзяржаўнай установе. У адной з бібліятэк горада абсталяваны пакой імя Ларысы Геніюш.

DSCF0769DSCF0772DSCF0774DSCF0777DSCF0780DSCF0782DSCF0785DSCF0788DSCF0789DSCF0791DSCF0794DSCF0795DSCF0797DSCF0798DSCF0800DSCF0803DSCF0805

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lidzyane-ushanavali-pamyats-larysy-geni/

10.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты