Навіны

“Спадарожнік” рыхтуецца да 60 гадовага юбілею

Настарэйшая турыстычная фірма ў Гародні “Спадарожнік” рыхтуецца да 60 гадовага юбілею. Праз „Спадарожнік” яшчэ ў савецкі час турысты наведвалі розныя замежныя краіны, а ў СССР гіды са „Спадарожніка” вазілі турыстаў з-за мяжы па знакамітых мясцінах.

Што падрыхтаваў да свайго юбілею гарадзенскі “Спадарожнік” распавядае яго дырэктар Аляксандр Старыцын:

– Шмат цікавых экскурсій для нашых школьнікаў, мы імкнемся цікавыя падарожжы зрабіць для нашых малодшых турыстаў. Па-першае, гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы. І вось таму мы імкнемся вывучаць гісторыю нашай Беларусі менавіта праз падарожжы. Самымі распаўсюджанымі экскурсіямі ў нас з’яўляюцца паездкі ў Менск, у Берасце і па нашай Гарадзеншчыне.

На думку Аляксандра Старыцына шмат хто з гараденцаў праз „Спадарожнік” у гэтым годзе зможа наведаць і Шчучын, дзе калісьці быў вялікі вайсковы аэрадром.

– У Шчучыне ў нас ёсць партнёр і там ёсць магчымасць пазнаёміцца з гістрыяй не толькі самога Шчучына, але яшчэ і былога аэрадрома. Можна пабачыць і ангары, дзе калісьці размяшчаліся самалёты-выведчыкі, потым можна пазнаёміцца з ваеннай тэхнікай. Для нас яшчэ арганізоўваюць інтэрактыўнае мерапрыемства – паказальны палёт на самалёце і пачастунак салдацкай кашай.

Прадстаўнікі гараденскага “Спадарожніка” апроч вандровак на малую радзіму прапануюць гараденцам таксама экскурсіі ў Менск на розныя прадпрыемствы, дзе магчыма пабачыць працэс вытворчасці, які цікавы не толькі малым дзеткам, але і дарослым жыхарам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/spadarozhnik-rykhtuetstsa-da-60-gadovag/

09.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты