Навіны

Другі дзень Вялікадня – Светлы Панядзелак

Вернікі праваслаўнай Царквы адзначаюць другі дзень Вялікадня – Светлы Панядзелак. У храмах прайшлі пасхальныя гадзіны і боская літургія. Гэта час вялікай радасці ўсіх людзей.

Кажа словы віншавання айцец Ігар з Гародні:

– Мы хрысціяне і верым і ведаем, што факт паўстання Хрыста з памерлых ёсць сапраўдная гістарычная падзея. Гэта значыць, што смерць ужо не валодае намі. І мы разам са Свяціцелем Іаанам Златавустам радасна ўсклікаем: „Смерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?” У гэтыя святочныя пасхальныя дні віншую усіх вас з вялікім святам Пасхі і жадаю светлай пасхальнай радасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і некрывадушнай любові да Бога і да ўсіх, хто побач з намі. Са святам, дарагія браты і сёстры! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

На працягу ўсяго светлага тыдня будуць праходзіць ранішнія боскія літургіі і вячэрнія службы ў праваслаўных храмах Гародні. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/drugi-dzen-vyalikadnya-svetly-panyadze/

09.04.2018

праваабарончыя сайты