Навіны

Тры сустрэчы на Гарадзеншчыне

Тры сустрэчы ў адзін дзень на Гарадзеншчыне правялі бард і журналіст з Менска Зміцер Бартосік, пісьменнік, журналіст і краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын, грамадскі актывіст і былы педагог з Дзятлава Валерый Петрыкевіч.

Госці ў Райцаўскай і Валеўскай школах цікава распавядалі пра гісторыю беларускай кнігі, пра лёс беларускіх пісьменнікаў, якія родам былі з Карэліччыны і Наваградчыны, правялі некалькі літаратурных конкурсаў, а пераможцаў узнагароджвалі кнігамі беларускіх аўтараў, паштоўкамі і значкамі. Зміцер Бартосік ўсе выступленні аздабляў добрымі песнямі па-беларуску.

У Дварэцкай школе госці далучыліся да мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння паэта дзятлаўскай зямлі Віктара Шымука. Сяргей Чыгрын пазнаёміў вучняў і настаўнікаў з кнігамі паэта з Дзятлаўшчыны, а Валерый Петрыкевіч нагадаў некалькі сустрэч з паэтам.

Настаўнікі і вучні былі вельмі задаволеныя гэтымі спатканнямі і запрашалі, каб літаратары часцей прыязджалі ў вясковыя школы Гарадзеншчыны.

IMG_1550IMG_1552IMG_1562IMG_1564IMG_1567IMG_1568IMG_1572IMG_1575IMG_1586IMG_1595IMG_1596IMG_1604IMG_1607IMG_1613

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/try-sustrechy-na-garadzenshchyne/

10.04.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты