Навіны

Справаздачна-выбарчы сход Гарадзенскага БНФ

У Гародні прайшоў справаздачна-выбарчы сход гарадской арганізацыі партыі БНФ. На ім была дадзена ацэнка дзейнасці арганізацыі за апошнія тры гады. Пад час дыскусіі сябры партыі  абмеркавалі эканамічна-палітычную сітуацыю ў краіне, выбарчыя кампаніі, у якіх удзельнічаў Гарадзенскі БНФ, акцыі супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Вялікая увага была нададзена святочным мерапрыемствам прысвечаным да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у арганізацыі якіх партыя прымала самы актыўны удзел.

Згодна пратаколу сябры арганізацыі абралі склад партыйнай рады і яе старшыню. Інтрыгі не адбылося – фактычна адзінагалосна пры адным устрымаўшымся старшынём рады Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ стаў Вадзім Саранчукоў.   Падсумоўваючы вынікі сходу Вадзім Саранчукоў сказаў:

“На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне  новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней”.

Таксама пад час сходу сябры партыі прынялі у склад арганізацыі новых сяброў і абмеркавалі  стратэгію дзейнасці Гарадзенскага БНФ на бліжэйшую будучыню.

12.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты