Навіны

Сустрэча актыву Руху “За Свабоду” ў Гародні

У Гародні прайшла сустрэча актывістаў “Руху за Свабоду” з Прынёманскага рэгіёна, на якой былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці арганізацыі. На пачатку сустрэчы старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч распавёў пра сітуацыю ў краіне, пазіцыю і месца арганізацыі у беларускай палітычнай прасторы. У прыватнасці вялікая увага была нададзена святкаванню 100-годдзя БНР, у якім арганізацыя брала сама актыўны удзел па усёй краіне. Юрась Губарэвіч таксама распавёў пра бліжэйшыя планы арганізацыі на 2018 год, сярод іх шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы і культурніцкія акцыі. Прысутныя актывісты з Ліды, Бярозаўкі, Наваградку, Мастоў і Гародні абмеркавалі праблемныя моманты існуючыя ў гарадзенскай арганізацыі, сярод якіх выявіліся наступныя: адсутнасць належнай каардынацыі і недастатковы абмен інфармацыяй паміж суполкамі на Гарадзеншчыне.

Падводзячы вынікі сустрэчы, лідар арганізацыі зазначыў: “ Такія сустрэчы мы павінны рабіць рэгулярна, бо абмен інфармацыяй ёсць галоўным чыннікам у нашай сумеснай працы. Вельмі важна ведаць, што адбываецца ў Менску і рэгіёнах. Тут нам ёсць над чым працаваць і канешне тыя людзі, якія выяўляюць цікавасць да грамадска-палітычнага жыцця, павінны адчуваць еднасць і ўдзельнічаць у нашых  супольных мерапрыемствах. Гэта асноўная задачы – абмен інфармацыяй, планаванне, ацэнка бягучай дзейнасці”.

Візіт у Гародню адбыўся у кантэксце рэгіянальных сустрэч з актывам Руху ”За Свабоду”, якія цягам красавіка-траўня адбудуцца па ўсёй краіне.

 

16.04.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты