Навіны

У Гародні ўзгадалі 75-ую гадавіну паўстання ў Варшаўскім гета

У Гародні ў залі польскага генеральнага консульства прайшла імпрэза да 75-й гадавіны з дня выбуху паўстання ў Варшаўскім гета. Сярод гасцей – мастак Алесь Сураў, які зрабіў інсталяцыю сваіх работ пад назвай „Паштоўкі з мястэчка”.

– Гэта як малюнкі, паштоўкі, адпраўленыя з таго часу ў наш час. Выстава – напамінанне пра той час, які быў у нашых мястэчках і гарадах, што існавала не толькі постсавецкая і нібыта беларуская культура, а была шматнацыянальная культура. І палякі, і беларусы, і расейцы, украінцы, літоўцы, татары – усе суседзі, якія тут жылі, стваралі вельмі прыгожы вобраз нашых гарадкоў. На жаль, зараз гэтага няма – зараз нейкі сурагат. 

Імпрэза пераважна насіла канцэртную форму. Шмат музыкі ў выкананні гурта Laudater Domini і скрыпача Славы Панькова. На імпрэзе, апрача дыпламатаў, выкладчыкаў сярэдняй і вышэйшай школ, прысутнічалі школьнікі, а таксама госці з Варшавы і Данбровы. Такая сустрэча – добры спосаб паразумення і пашырэння габрэйска-хрысціянскага дыялогу. Кажа Яўген Калодзін – прадстаўнік асацыяцыі Shomer–International:

– Нарадзілася жаданне рабіць гістарычныя праекты, культурніцкія, тэалагічныя дыскусіі, пазнаваць адзін аднаго, каб руйнаваць розныя стэрэатыпы, якіх за вякі трошачкі назбіралася. І мы лічым, што падобнае мерапрыемства як ушанаванне ахвяр паўстання ў Варшаўскім гета, дарэчы, некаторыя з якіх – выхадцы з Беларусі. Напрыклад, Марк Эдэльман нарадзіўся ў Гомелі, Цывія Любэткін нарадзілася ў мястэчку Быцень.

19 красавіка 1943 года ў Варшаве выбухла паўстанне ў гета. У той час там пражывала каля 55 тысяч чалавек. 16 траўня нацысты афіцыйна абвясцілі, што Варшаўскае гета знішчана. Аднак малыя паўстанцкія групы працягвалі змаганне яшчэ да ліпеня. Усяго ў баявых дзеяннях загінула каля тысячы абаронцаў гета, а яшчэ 5 тысяч згарэла ў агні.

20180418_16532920180418_16533520180418_16535020180418_16545720180418_16550720180418_16551420180418_16580520180418_17004520180418_17050220180418_17055020180418_17082220180418_17083720180418_17084320180418_17101920180418_17180220180418_17182420180418_17221120180418_17283820180418_17284420180418_174443

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-uzgadali-75-uyu-gadavinu-pausta/

19.04.2018

Відэа

праваабарончыя сайты