Навіны

У Гародні прэзентавалі літаратурны альманах “Новы Замак” (фота)

У Гарадзенскай абласной  бібліятэцы імя  Яўхіма Карскага прайшла  прэзентацыя новага нумару літаратурнага альманаху „Новы Замак”.

Кажа старшыня Саюзу Беларускіх пісьменнікаў па Гарадзенскай вобласці Валянцін Дубатоўка: “Гэта  штогадовы альманах, які выдае Саюз Беларускіх Пісьменнікаў. У гарадзенскай філіі гэта ужо 5-ы нумар і адметнасць яго заключаецца у тым, што зараз у ім працуе новы галоўны рэдактар – Янка Трацяк. У гэтым нумары сабрана усё лепшае, што было напісана у Гарадзенскай вобласці за мінулы год. З’явілася шмат новых аўтараў, рубрыка гістарычнай літаратуры, выдатная паэзія, дарэчы сам рэдактар падаў сваю нізку вершаў, якую ён ніколі не друкаваў. Ёсць успаміны нашага мэтра прафесара Аляксея Пяткевіча, упершыню з’явілася рубрыка “абмеркаванні”, дзе можна прачытаць розныя думкі на тыя творы, што выходзілі у нас раней”.

Пад час прэзентацыі чытачы змаглі паразмаўляць з аўтарамі і атрымаць у падарунак альманах “Новы замак”.

23.04.2018

праваабарончыя сайты