Навіны

У Маладэчне забаранілі пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Маладэчанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Забарону райвыканкам абгрунтаваў тым, што масавае мерапрыемства было заяўлена не ў пастаянным месцы яго правядзення, якім з'яўляецца пляцоўка перад амфітэатрам у парку культуры і адпачынку імя Перамогі ў  Маладэчне.

Паводле заяўкі пікет планаваўся адбыцца на Цэнтральнай плошчы г. Маладэчна 26 красавіка 2018 года з 17.00 да 18.00.

Праваабаронца Алесь Капуцкі і актывіст Аляксей Хвосцік паведамляюць, што мэтай пікета з’яўлялася інфарміраванне насельніцтва пра небяспеку выкарыстання атамнай энергетыкі ў сувязі з 32-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

http://spring96.org/be/news/89722

24.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты