Навіны

Лідзія Ярмошына: Рэферэндуму не будзе

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына афіцыйна пацвердзіла, што ніякага новага рэферэндуму ў Беларусі не будзе.

«Прэзідэнт унёс поўную яснасць ва ўсе размовы — рэферэндуму ў бліжэйшы час не будзе. І таму тыя, хто доўга спекуляваў на гэтую тэму, могуць расслабіцца», — заявіла кіраўніца ЦВК. Пры гэтым яна адзначыла, што «ён, магчыма, калісьці адбудзецца, калі будзе рашэнне аб змене нейкіх кардынальных палажэнняў Канстытуцыі».

Аднак да гэтага, на думку кіраўніка ЦВК, павінны паспець грамадства і дзяржава, а таксама з’явіцца перадумовы. Стабільнасць нашмат важней за мадэрнізацыю канстытуцыйных норм, – сказала Ярмошына.

Фота grodnonews.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lidziya-yarmoshyna-referendumu-ne-budze/

29.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты