Навіны

У Менску адкрылі помнік на магіле Паўла Шарамета

На Паўночных могілках Менска адкрыты помнік журналісту Паўлу Шарамету на ягонай магіле.  Ён быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве, у выніку падрыва аўтамабіля, на якім ехаў на працу. На мануменце выбіты словы, якія былі яго крэда: „Сіла не ў сіле. Сіла ў праўдзе”.

Манумент, які ўяўляе сабой расколаты пасярэдзіне цёмны граніты куб, адкрыла маці журналіста, Людміла Шарамет:

– Павал змагаўся за праўду, за дэмакратычнае грамадства, за свабодныя, праўдзівыя СМІ. І яго і сэнсам жыцця, і пуцяводнай зоркай былі словы: „Сіла не ў сіле. Сіла ў праўдзе”. Гэта не ягоныя словы, а біблейскія. Але ён жыў з гэтым ідэалам.

„І праўда абавязкова пераможа, рана ці позна”, – сказала Людміла Шарамет. Потым адбылася цырымонія асвячэння помніку.

На адкрыцці прысутнічалі і ўсклалі кветкі да помніку дзясяткі людзей. Гэта  сваякі, калегі Паўла Шарамета,  палітыкі, грамадскія дзеячы.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-adkryli-pomnik-na-magile-paul/

30.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты