Навіны

Травень 2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на травень 2018 году

3 траўня

Сусьветны дзень свабоды друку.

4 траўня

165 гадоў таму (1853) – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Нарбут, беларускі лекар, вучоны-медык, мецэнат.

155 гадоў таму (1863) – У баі пад Дубічамі (цяпер Летува) загінуў Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1863 году.

5 траўня

50 гадоў таму (1968) – У Дзятлаве адчынены музей народнай славы.

40 гадоў таму (1978) – Адкрыўся Гарадзенскі Дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

6 траўня

80 гадоў таму 1938 – На піярскім касьцёле ў Лідзе была адчынена дошка ў гонар Людвіка Нарбута.

7 траўня

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

255 гадоў таму (1763) – У Вене (Аўстрыя) нарадзіўся Юзаф Панятоўскі, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай. У вайну 1812 года ваяваў на баку Напалеона. Перасьледуючы расейскую армію, перамяшчаўся праз Гародню.

10 траўня

135 гадоў таму (1883) – У Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія) нарадзіўся Янка Маўр (сапр. Фёдараў), беларускі пісьменьнік, перакладнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. У 1910-11 гадах працаваў у мястэчку Турэц (Карэліцкі р-н).

20 гадоў таму (1998) – У Гародні памёр Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, педагог.

13 траўня

Сьвята Гарадзенскай грэцка-каталіцкай парафіі Зьяўленьня Маці Божай у Фаціме.

14 траўня

405 гадоў таму (1613) – Мястэчка Жыровічы атрымала Магдэбургскае права.

18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

21 траўня

330 гадоў таму (1688) – У Дзятлаве нарадзіўся Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

95 гадоў таму (1923) – У в. Равяцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Капціловіч (памёр у Наваградку ў 1990-ых), настаўнік, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў.

22 траўня

155 гадоў таму (1863) – У Вільні за падтрымку паўстанцаў расейскімі карнікамі расстраляны ксёндз Станіслаў Ішора. Служыў вікарыем у жалудоцкім касьцёле.

155 гадоў таму (1863) – Пераможны бой паўстанцкіх атрадаў з расейскімі карнікамі ля вёскі Кадыш (Гарадзенскі р-н).

23 траўня

230 гадоў (1788) – У Смігле альбо Туркаве (Пазнаньскае ваяв.) нарадзіўся Дэзыдэры Хлапоўскі, генерал, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830 г. На Гарадзеншчыне ваяваў каля в. Грынкі (Сьвіслацкі р-н), мястэчка Ражанка (Шчучынскі р-н), Ліды.

130 гадоў таму (1888) – У Гародні нарадзіўся Караль Румель, першы алімпіец зь Беларусі (гульні 1912, Стакгольм), коннік-спартовец.

24 траўня

Дзень славянскай пісьменнасьці.

155 гадоў таму (1863) – У Вільні за чытаньне ў Вавёрскім касьцёле (Лідзкі р-н) Маніфэсту паўстаньня расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі.

55 гадоў таму (1963) – У Гародні нарадзіўся Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст.

35 гадоў таму (1983) – У Лёндане памёр Павал Навара, удзельнік БКА, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай семінарыі. Нараджэнец в. Купіск (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках у р-не Фінчлі ў Лёндане.

25 траўня

150 гадоў таму (1868) – У Ваўкавыску нарадзіўся Давыд Яноўскі, адзін з мацнейшых шахматыстаў сьвету канца 19-пач. 20 ст., з 23 гадоў жыў у Францыі і ЗША.

150 гадоў таму (1898) – У Ленчыцах (Польшча) нарадзіўся Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадска-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых жыў і дзеіў у Слоніме.

26 траўня

145 гадоў таму (1873) – Памёр Міхаіл Дзьмітрыеў (нар. у 1832 у Пецярбургу), расейска-беларускі этнограф, фальклярыст, пэдагог. Быў дырэктарам гімназіі ў Наваградку, першым дырэктарам (1867-73) Гарадзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Пахаваны ў Гародні на старых праваслаўных могілках.

31 траўня

80 гадоў таму (1938) –  Расстраляны Сямён Якубчык, беларускі гісторык, публіцыст. Нараджэнец в. Калантаі (Ваўкавыскі р-н).

 

01.05.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты