Навіны

Першатравеньскі мітынг у Мінску: затрыманыя паплечнікі Міколы Статкевіча і анархісты

Першамайскі мітынг у Кіеўскім скверу.

У Мінску 1 траўня прайшоў дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва».  Паводле заяўкі, у акцыі могуць прыняць удзел да 2 тысяч чалавек.

Па словах старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, ў заяўцы рэпаўцы прапанавалі тры магчымыя месцы правядзення акцыі – пляцоўка каля Опернага тэатру, сквер Янкі Купалы і Кіеўскі сквер. 

- Заяўка, як і ў мінулым годзе, падавалася ад Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў. У адрозненне ад мінулага года, правядзенне дазволілі: з трох заяўленых пляцовак - каля тэатра оперы і балета, у скверы Янкі Купалы і ў Кіеўскім скверы, улады ў выніку выбралі Кіеўскі сквер – відавочна, гэта для іх прасцей, бо гэтую пляцоўку і раней дазвалялі, – паведаміў сайту praca-by.info Генадзь Фядыніч.

Мітынг адбудзецца 1 траўня ў Кіеўскім скверы сталіцы з 14 да 16 гадзін.

***

На першатравенскіх акцыях у Менску затрыманыя пяцёра паплечнікаў Міколы Статкевіча. Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска і пагражаюць абвясціць галадоўку, калі іх прысудзяць да арышту. Гэтую інфармацыю падцвердзіў Радыё Свабода  лідэр «Народнай Грамады» Мікола Статкевіч.

Яны далучыліся да афіцыйнага мітынгу дзяржаўных прафсаюзаў ФПБ, які праводзіцца ў парку Перамогі.

Першамайскі мітынг у парку Перамогі. Фота: TUT.by.

Затрыманыя генеральны сакратар «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш, кіраўнік гаркама Валянцін Троцкі і Рыгор Пагарцаў, а таксама Андрэй Шыпулін. Сярод затрыманых - Сяргей Тарасенка, яякі здымаў пікет. Яны знаходзяцца пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі. Паводле Статкевіча, яшчэ напярэдадні яны абвясцілі, што калі іх прысудзяць да арышту за акцыю на 1 траўня, то яны абвясцяць галадоўку. Усе яны ў Цэнтральным РУУСе, пасля складання пратаколаў павязуць у ІЧУ на Акрэсціна да суда. 

У першай палове дня  супрацоўнікі міліцыі таксама затрымалі актывістаў «Еўрапейская Беларусь», якія заяўлялі аб удзеле ў першамайскім мітынгу. У прыватнасці, вядома пра затрыманне перад пачаткам мітынгу Яўгена Афнагеля. Праз некаторы час ён быў вызвалены без складання пратаколу правапарушэння.

Першамайскі мітынг у Кіеўскім скверу 1 тращня 2018 года. Фота: Алесь Карніенка

Падчас мерапрыемства некалькі чалавек запалілі фаеры і расцягнулі расцяжку. Кіраўніцтва МУС адразу ж папярэдзілі пра адказнасць у выглядзе арт 23.34 КаАП РБ, - паведамляе control_by. Іх таксама папярэдзілі арганітзатары мітынгу і забаранілі выступаць.

Першамайскі мітынг у Кіеўскім скверу 1 тращня 2018 года. Фота: control_by

Стала вядома аб затрыманні некалькіх чалавек, якія расцягнулі расцяжку "Свабода, роўнасць, самакіраванне". Калі анархісты сыходзілі з акцыі -супрацоўнікі міліцыі затрымалі траіх актывістаў анархісцкага руху. Вядома, што сярод іх і Вячаслаў Касінераў. Іх лёс высвятляецца...

Видэа затрымання можна знайсці на старонцы "Вясны" ў фэйсбуку.

Мітынг завершаны. У ім бралі ўдзел кіраўнікі БКДП Аляксандр Ярашук і прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, сустаршыня незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч і кіраўнікі партыі "Справядлівы Свет". Найбольшая колькасць удзельнікаў - каля 150 чалавек.

http://spring96.org/be/news/89795

01.05.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты