Навіны

Суды за акцыі на Першамай і новыя затрыманні

 

Затрыманне ўдзельнікаў пікету ў Кіеўскім скверы 1 мая 2018 года. Фота: TUT.by

Адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў разглядае 2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Стала вядома, што на афіцыйным мітынгу 1 мая ў парку Перамогі былі затрыманыя актывісты “Народнай грамады" Сяргей Спарыш, Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Андрэй Шыпулін, а таксама адзін з выпадковых удзельнікаў дэманстрацыі Сяргей Тарасенка.

Іх адвезлі у РУУС Цэнтральнага раёна, дзе пратрымалі 3 гадзіны. Пазней Спарыша, Троцкага і Шыпуліна адправілі да суду ў ІЧУ на Акрэсціна. Астатніх адпусцілі.

У той жа час на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы былі затрыманыя трое актывістаў анархісцкага руху на чале з Вячаславам Касінеравым. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», за што былі папярэджаныя начальнікам мінскага АМАПу Дзмітрыем Балабой, а затым і арганізатарамі мітынгу.

Пад час сыходу з мітынгу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней стала вядома, што Вячаслава Касінерава разам з яшчэ адным удзельнікам пікету адпусцілі з РУУСа. Трэці маладзён, які хаваў свой твар пад маскай,  быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. Верагодна, сёння адбудзецца суд над ім. Прозвішча затрыманага невядомае.

Разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых прызначаны на другую палову дня.

Праваабаронцам стала вядома, што каля будынку Цэнтральнага суда Мінска затрыманы Вячаслаў Касінераў. Затрымлівалі 2 амапаўца і чалавек у цывільным, сказалі, што вязуць Каінерава у Цэнтральны РАУС.

Тым часам,  адміністрацыйную справу аднаго  з удзельнікаў пікету ў Кіеўскім скверыАляксея Зуева будзе разглядаць суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

http://spring96.org/be/news/89797

02.05.2018

праваабарончыя сайты